|
Новыя фотаздымкі
На сайце дабаўлены фотаздымкі Зміцера Вінаградава ў складзе гурта «Бан-Жвірба».
Нарэшце, запрацавала гасцёўня. :)
19.10.04
|
 |
|  |
|
Адбыліся канцэрты беларускіх бардаў 
19, 20 сакавіка адбыліся канцэрты лепшых беларускамоўных бардаў г.Гомеля Зміцера Вінаградава, Вальжыны Цярэшчакі, Андруся Мельнікава. У канцэртах браў удзел музыкант Аляксандр Саракалетаў, танцавальны гурт «Апрель».
Падчас канцэрту адбылася прэзентацыя новага дыска Зміцера Вінаградава «Нібы метыярыт». На канцэрце прагучалі песні з гэтага дыску.
Не дарма канцэрт называўся «Вы такога яшчэ не чулі». Артысты багата эксперементавалі, выконвалі песні адзін аднога, агульнавядомыя беларускія шлягеры ў сваёй непаўторнай манеры. Так, Вальжына і Зьміцер выканалі некалькі хітоў Андруся Мельнікава, сам Андрусь свае песні выконваў разам са Зміцерам ды Вальжынай. Колькі песен Андрусь заспяваў пад акардыён. Песні, якія прагучалі ў канцэрце лягуць у аснову супольнага альбома Зміцера, Вальжыны і Андруся.
На фотаздымках
з гэтага канцэрта можна адчуць цеплыню, якая спалучаючыся
с энэргічным запалам, увесь час трымала публіку ў стане зачараванасці.
24.08.04
|